Анджэй Пачобут расказаў, калі плануе вярнуцца ў Беларусь

Гаворка пра лічаныя дні.

Былы палітвязень Анджэй Пачобут збіраецца вярнуцца ў Гродна ў верасні. Пра гэта ён заявіў у часе канферэнцыі «Польшча будучыні», перадае Польскае радыё.

Адзначым, што пра магчымае вяртанне на пачатку восені Пачобут казаў з моманту вызвалення і вывазу яго на тэрыторыю Польшчы.

Зʼезд Саюза палякаў у Беларусі запланаваны на 13 верасня, і я маю намер на ім прысутнічаць. Вельмі верагодна, што зʼезд пройдзе ў нармальнай атмасферы. Я не бачу ніякіх перашкод для таго, каб там быць.

Анджэй Пачобут — у каментарыonet.pl

Нагадаем, што рашэнне аб правядзенні XI з’езда непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі было прынята Галоўнай радай арганізацыі на пасяджэнні ў чэрвені 2026 года.

Дэлегаты плануюць падвесці вынікі дзейнасці за мінулы кадэнцыйны перыяд, абмеркаваць развіццё польскай адукацыі і культуры ў рэгіёнах, а таксама зацвердзіць планы на будучыню.

Анджэй Пачобут неаднаразова падкрэсліваў, што ўсведамляе рызыкі вяртання, але не бачыць для сябе магчымым не быць побач з паплечнікамі.