Пачобут наведаў Мінск і пажартаваў пра Валадарку

Былы палітзняволены выклаў у сацсетках здымкі з сталіцы Беларусі.

– У Мінску. У самым цэнтры. Наведаў таксама Валадарку, гэтым разам з іншага боку сцяны) – напісаў па-польску Анджэй Пачобут.

Раніцай 8 верасня былы палітзняволены перасёк польска-беларускую мяжу і адправіўся ў родны Гродна. На наступны дзень Пачобут наведаў неафіцыйны «Саюз палякаў у Беларусі».

Паведамлялася, што паездка Пачобута ў Беларусь можа працягнуцца каля тыдня.