Дзень Волі-2026. Як беларусы адзначылі свята. «БНР абавязкова пераможа БССР». «Жыве Беларусь» на сайце прэзідэнта Літвы і наш сцяг у Еўрапарламенце

Галоўныя падзеі гэтага дня — у анлайне «Салідарнасці».

Зянон Пазняк: «Дзень Волі абазначае перамогу беларускай нацыянальнай ідэі»

З 25 сакавіка беларусаў павіншаваў патрыярх беларускай палітыкі Зянон Пазняк:

«Паважаныя спадарыні і спадары! Паважаныя землякі! Дарагія беларусы! Надыходзіць 25 сакавіка. Наша вялікае нацыянальнае свята — Дзень Волі.

Віншую нас усіх з гэтым святам. Яно абазначае перамогу беларускай нацыянальнай ідэі. Усе тыя паўстанні ХІХ стагоддзя, уся тая барацьба, усе тыя ахвяры, якія былі аддазеныя за незалежнасць і волю Беларусі, увянчаліся поспехам 25 сакавіка 1918 года.

Усё, што звязана з незалежнасцю Беларусі, мы, беларусы, павінны святкаваць ва ўсім свеце. Гэта вельмі свята, бо гэтыя святы яднаюць беларускую нацыю, яны яднаюць нашую салідарнасць, незалежна ад таго, да якіх партый мы адносімся, як адносімся да розных рэчаў, да палітыкі. Але незалежнасць і воля яднае нас усіх.

Таму абавязкова святкуйма гэтыя вялікія даты. Гэта 25 сакавіка 1918-га і 25 жніўня 1991-га, калі рэалізавалі тое, што было засведчана ў 1918-м.

Была створаная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка. Але рускія бальшавікі напалі на яе і не далі развіцца БНР. Але незалежнасць незнішчальная. Ужо адбылося нараджэнне, адбылася дэкларацыя, было засведчана, што Беларусь ёсць і будзе».

Вялікі канцэрт «Крамбамбулі» ў Варшаве — трансляцыя

Зяленскі: «Гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасць»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама павіншаваў беларусаў. Свой зварот ён апублікаваў на трох мовах — англійскай, украінскай і беларускай:

— Сёння дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасць і рэальную бяспеку.

Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Еўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі.

Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхеньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыццёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сведчыць пра ягоныя намеры.

Еўропа — гэта супольнасць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем суверэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях. Свету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расійскай агрэсіі.

Жыве Беларусь!

Як Дзень Волі адзначылі ў Празе

Публіцыст і дэпутат Незалежнасці Сяргей Навумчык. Фота тут і далей: Павел Хадзінскі

Пражскія беларусы 25 сакавіка адведалі Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя прэзідэнты Рады БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускай эміграцыі.

У Вільнюсе святочная акцыя скончылася шэсцем да пасольства Беларусі

Палац культуры і навукі ў Варшаве падсвяцілі ў бел-чырвона-белыя колеры

«Сёння, 25 сакавіка, у Дзень Волі Беларусі, Палац культуры і навукі будзе падсвечаны бел-чырвона-белым колерам, што адлюстроўвае сцяг свабоднай Беларусі.

Гэта сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларусамі, асабліва з тымі, хто жыве ў Варшаве», — паведамляе старонка палаца ў facebook.

Відэафакт. «Муры» ў цэнтры Вільнюса

Беларусы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг на Кафедральнай плошчы пад песню пратэсту «Муры».

Перад прысутнымі таксама выступіў музыка Юрый Стыльскі.

Пасля заканчэння мітынгу калона рушыла да мемарыяла «Варта святла» ля амбасады Беларусі.

Севярынец: «Мадура выцягнулі за шкірку. Беларусам самы час адштурхнуцца ад дна»

Павел Севярынец у сваёй прамове выказаўся пра дыктатуры ў свеце. Ён нагадаў, што Мадура «выцягнулі за шкірку», на Кубе гараць офісы кампартыі, у Іране адрубаюць галовы рэжыма адна за адной.

— У гэтую вясну нам, беларусам, самы час адштурхнуцца ад дна, — адзначыў Севярынец.

Гэтыя словы людзі падтрымалі воклічам: «Верым! Можам! Пераможам!»

— Павел, нам вас так не хапала! — заўважыла пасля палымянай прамовы Севярынца вядучая.

«Толькі калі мы станем поўнасцю незалежнымі ад Расіі, зможам заняць пачэснае месца сярод еўрапейскіх народаў»

У Вільнюсе беларусы збіраюцца, каб адсвяткаваць Дзень Волі.

Сярод прысутных — былыя палітвязні палітык Павел Севярынец і праваабаронца Леанід Судаленка, філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Мітынг пачаўся з агучвання аўдыёзвароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна нагадала, што бальшавіцкая Расія патапіла ў крыві БНР, затым з Масквы ішлі загады пра рэпрэсіі ў 1930-х. Але дзякуючы беларусам пад бел-чырвона-белым сцягам краіна стала незалежнай.

«Толькі калі мы станем поўнасцю незалежнымі ад Расіі, зможам заняць пачэснае месца сярод еўрапейскіх народаў», —  адзначыла Івонка Сурвіла.

Дзяніс Кучынскі, дырэктар Офісу Святланы Ціханоўскай у Літве, падзякаваў Літве за падтрымку.

Дэпутат сейма Літвы Жыгімантас Павільёніс адзначыў: «Мы тлумачым адміністрацыі Трампа, што здымаць санкцыі з рэжыму Лукашэнкі нельга».

У сваім відэазвароце Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і ўзгадала пра вызваленне вялікай групы палітвязняў: 

— Дзякуй амерыканскім сябрам за такі падарунак да нашага свята.

«Наш гістарычны час і наш абавязак»

Са святам беларусаў павіншаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка: «Сёння мы адзначаем Дзень Волі — 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка 1918 года нашы гераічныя продкі ўпершыню ўзнялі сцяг вольнай Беларускай дзяржавы. Гэта дзень, калі на мапе свету з’явілася воля беларускага народа. Дзень, калі нашы продкі заявілі: Беларусь ёсць, яна незалежная і яна вольная.

Павел Латушка, архіўнае фота: АПК

Ідэі БНР — незалежнасць, дэмакратыя і нацыянальнае адраджэнне — застаюцца актуальнымі як ніколі. Сёння беларусы зноў гераічна змагаюцца за права жыць годна на сваёй роднай зямлі.

Нашы продкі паднялі над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг незалежнай дзяржавы ў часы вялікіх узрушэнняў. Перад нашым пакаленнем сёння стаіць не менш маштабная і адказная задача — давесці гэтую справу да канца. Цяпер менавіта наш час вырашаць, якой будзе будучыня нашай краіны.

Мы жывем у эпоху вялікага гістарычнага іспыту. І калі гісторыя ставіць нас перад выбарам паміж тым, што лёгка, і тым, што правільна — мы абіраем другое. Мы абіраем гонар замест пакорлівасці. Мы абіраем праўду замест прапаганды. Мы абіраем Беларусь. Вольную. Дэмакратычную. Незалежную.

Справа БНР — гэта не толькі гісторыя, яна жыве тут і цяпер: у мужнасці нашых дабраахвотнікаў на фронце ва Украіне, у непахіснасці беларускіх палітвязняў, якія ў цёмных камерах застаюцца больш вольнымі, чым іх каты, у штодзённай працы мільёнаў беларусаў па ўсім свеце, якія захоўваюць нашую мову, культуру і веру ў перамогу.

У Еўрапарламенце разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг

Такім чынам еўрадэпутаты павіншавалі беларусаў з Днём Волі. Фота апублікавала прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

У сумеснай заяве прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента гаворыцца, што Дзень Волі — гэта не толькі гістарычная дата, але і сімвал імкнення беларусаў да свабоды, годнасці і самавызначэння.

— Сёння ён набывае асаблівае значэнне як знак супраціву ва ўмовах працяглых рэпрэсій пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года, — адзначаюць еўрадэпутаты.

Яны падкрэсліваюць, што суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай на фоне ўзрастаючай залежнасці ад Расіі, і заклікаюць да яго абароны.

Аўтары заявы выказалі салідарнасць з беларусамі па ўсім свеце і падкрэслілі, што Еўропа працягне падтрымліваць шлях Беларусі да свабоды, дэмакратыі і вяртання ў еўрапейскую сям’ю.

«У Дзень Волі мы пацвярджаем салідарнасць Еўрапейскага саюза з народам Беларусі»

«У Дзень Волі мы пацвярджаем салідарнасць Еўрапейскага саюза з народам Беларусі. Сёння беларусы згадваюць пра абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе ды сваё нязменнае імкненне да таго, каб іх краіна была свабоднай і дэмакратычнай. Еўрапейскі саюз будзе і надалей выступаць у падтрымку Беларусі дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай», — такімі словамі беларусаў павіншавала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

А гэта віншаванне МЗС Латвіі:

«У Дзень Волі Беларусі мы зноў нагадваем сабе, што свабода, суверэнітэт і дэмакратыя не з’яўляюцца нечым самім па сабе зразумелым. Іх неабходна актыўна абараняць кожны дзень, на кожным кроку.

Латвія цвёрда падтрымлівае свабодную і дэмакратычную Беларусь як частку Еўропы. Мы высока цэнім мужнасць беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны. Гэта іх краіна. Прыгнёт беларускага народа павінен спыніцца, а ўсе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя».

«БНР абавязкова пераможа БССР». Вярхоўная Рада Украіны павіншавала беларусаў у жывым эфіры

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны падчас сённяшняга плянарнага паседжання звярнуліся да беларусаў са словамі падтрымкі і віншаваннем з Днём Волі.

— 108 год таму беларусы прадэманстравалі ўсяму свету сваё памкненне да свабоды, — адзначылі чальцы аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь». — На вялікі жаль, сёння Беларусь акупаваная суседняй Расіяй і рэжымам самаабвешчанага «прэзідэнта» Лукашэнкі. І мы заклікаем увесь вольны свет далучыцца да той барацьбы за волю, якую вядзе беларускі народ, і мусім іх у гэтым усяляк падтрымліваць.

Дэпутат Аляксей Ганчарэнка падкрэсліў, што «толькі вольная Беларусь дасць магчымасць і Украіне, і Польшчы, і Літве, і ўсяму Балта-Чарнаморскаму рэгіёну, жыць свабодна і бяспечна».

— Дарагія беларусы, вы будзеце вольнымі, мы гэта ведаем! БНР абавязкова пераможа БССР, — дадаў ён. — Усе акупанты, як на ўкраінскай, так і на беларускай зямлі, рана ці позна згінуць. І Беларусь, і Украіна будуць разам у вольнай Еўропе.

Таксама парламентарыі выступілі з пісьмовай заявай, у якой заклікалі ўкраінскія ўлады афіцыйна прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй, а міжнародную супольнасць — узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

У Львове ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч распавёў, што сёння ў Львове насупраць абласной вайсковай адміністрацыі на знак адміністрацыі з беларусамі афіцыйна ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг.

— На жаль, пакуль што не ў Мінску. Але прыйдзе час, і ў Мінску гэты сцяг таксама вельмі хутка будзе лунаць, — зазначыў ён.

На сайте президента Литвы появилась фраза «Жыве Беларусь» на литовском и беларуском языках

Волна/Литва переводит полностью обращение Науседы:

— От имени народа Литвы хочу поздравить всех беларусов, которые сегодня отмечают День Воли — Дзень Волі. Этот день символизирует ваше неустанное стремление к свободе, независимости и суверенитету и очень важен для всех людей, которые дорожат правами человека и демократией.

Как ваши соседи, мы внимательно наблюдаем за вашей смелой борьбой за эти общечеловеческие ценности. Ваша решимость и стойкость вдохновляют множество людей и постоянно напоминают всему международному сообществу, насколько важны солидарность народов и последовательная поддержка тех, кто добивается своих фундаментальных прав.

Дзень Волі — это не только день, когда вы вспоминаете свою борьбу за свободу на разных этапах истории и жертвы тех, кто боролся за свободную волю народа.

Это также день размышления о будущем — о будущем европейской Беларуси, в которой все беларусы будут пользоваться всеми свободами и возможностями, которых они достойны.

Литву и Беларусь связывают общая многовековая история, общее культурное наследие и тесные человеческие связи. Литва активно поддерживает гражданское общество Беларуси и стремится содействовать тому, чтобы голоса беларусов были услышаны международным сообществом.

Сегодня, как и каждый день, хочу еще раз заверить, что поддержка Литвой демократической Беларуси, ее независимости и суверенитета остается непоколебимой.

Мы поддерживаем волю всех людей Беларуси жить в свободном и демократическом государстве. Литва признает стремления, выраженные демократическими силами Беларуси и их лидером Светланой Тихановской, строить демократическое и европейское будущее Беларуси.

Желаю вам оставаться сильными и едиными перед лицом всех вызовов, с которыми вы сталкиваетесь каждый день. Продолжайте бороться за свободу своей страны, не позволяйте использовать ваше государство в российской военной агрессии против Украины.

Пусть этот Дзень Волі станет маяком надежды, освещающим путь к лучшему будущему Беларуси — такому, в котором торжествуют демократия, справедливость и права человека. Пусть этот день приблизит всех вас к исполнению стремления к свободной, независимой, процветающей и европейской Беларуси.

Да здравствует Беларусь!

Жыве Беларусь!

Невядомыя праз інтэрнэт шукалі, каго наняць для здыманьня мітынгу і шэсьця на Дзень Волі ў Вільні

Паведамленьні зьявіліся ў розных суполках напярэдадні сьвята 25 Сакавіка, піша Радыё Свабода.

У некаторых віленскіх беларускіх суполках у Тэлеграме зьявіліся правакацыйныя аб’явы пра пошук асобаў, гатовых за грошы зьняць фота і відэа ўзгодненага з уладамі Вільні мітынгу і шэсьця 25 сакавіка.

Людзей шукалі для ўдзелу ў «масоўцы» каля 18-й гадзіны на Лукіскім пляцы і каля 19:30 каля амбасады Беларусі ў Літве. За здымкі фота і відэа абяцалі 100 даляраў на картку або на крыптагаманец.

Арганізатары набору людзей прапаноўвалі гэтую плату за тое, што ахвочыя здымуць на свае тэлефоны і камэры «як мага больш людзей», «пабольш людзей», зафіксуюць «праход калёны ад першых удзельнікаў да тых, хто замыкае».

Паведамленьні рассылалі па-расейску. Пазьней у адным з паведамленьняў напісалі, што «масоўку набралі».

Вядома, што раней спэцслужбы Беларусі шукалі выканаўцаў для здыманьня розных акцыяў і адзначэньня нацыянальных сьвятаў за мяжою для запалохваньня ўдзельнікаў.

Узнагароды Рады БНР да Дня Волі. Каго ўганаравалі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў Дзень Волі падпісала дэкрэты пра ўзнагароджаньні адзнакамі Рады БНР.

Мэдалямі Ордэну Пагоні узнагароджаныя Валянціна Андрэева, галоўная рэдактарка эўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher, і старшыня Беларускага ПЭНу Тацьцяна Нядбай.

Ва ўмовах, калі ціск на нацыянальную культуру, на беларускую мову набыў татальны характар, калі дзясяткі людзей слова за кратамі, вольны кнігадрук і адстойваньне права на свабоду выказваньняў робяцца аднымі з умоваў выжываньня беларусаў як этнасу.

Мэдалём Ордэну Пагоні таксама ўганараваны публіцыст Віталь Цыганкоў, які стаяў ля вытокаў беларускай незалежнай журналістыкі і чые публікацыі былі прыкметнай зьявай яшчэ ў гады змаганьня за аднаўленьне Незалежнасьці ў пачатку 90-г гадоў ХХ стагодзьдзя.

Асобным дэкрэтам Старшыні Рады БНР мэдалямі «За баявыя заслугі» першай і другой ступені ўзнагароджаныя 19 беларускіх добраахвотнікаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны. Гэтак адзначаны іх асабісты гераізм у змаганьні з расейскім агрэсарам, збройная абарона ад якога Ўкраіны служыць таксама справе беларускіх нацыянальных інтарэсаў і здабыцьця незалежнай ды вольнай будучыні для Беларусі.

Бел-чырвона-белыя стужкі з’явіліся на «Алеі дэмакратыі» каля Сейма Літвы

Іх павязалі на дрэвах беларусы, якія жывуць у літоўскай сталіцы.

Усе фота: lookby.media

Адзін з лідараў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, былы палітвязень Павел Севярынец падкрэсліў, што супольныя акцыі ў Дзень Волі асабліва важна ладзіць у тым ліку за мяжой, «бо ў беларусаў волі пакуль няма».

— Рэжым вельмі баіцца волі, баіцца бел-чырвона-белага сцяга як чорт ладану, — зазначыў палітык, каментуючы пагрозы СК на адрас беларусаў замежжа. — Але тым, хто пагражае беларусам у Дзень Волі, трэба нагадаць, што мы — партызанскі народ. Яны кідаюць выклік цэламу народу.

Тое, што сёння Лукашэнка ў КНДР — знак. Гэта курс, да якога імкнецца сённяшні рэжым, і іх канчатковы прыпынак — Паўночная Карэя. Яны хочуць, каб увесь беларускі народ паехаў туды. Але не, паедзе туды правадыр, а беларускі народ застанецца і ўрэшце будзе вольны.

Беларусы Вільні цягам сённяшняга дня ладзяць сімвалічны аўта- і мотапрабег з нацыянальнымі сцягамі, наведваюць могілкі, дзе спачываюць знакамітыя беларускія дзеячы. А ўвечары на Лукішскай плошчы, дзе больш як паўтара стагоддзі таму быў публічна забіты Кастусь Каліноўскі, адбудзецца вялікі мітынг і шэсце.

Завершыцца святкаванне набажэнствам у беларускай праваслаўнай царкве Канстанцінопальскага патрыярхату, таксама ўвечары адбудзецца канцэрт гурта «Дай Дарогу!».

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага

Сёння, на Дзень Волі, у Запарожжы адбылася ўрачыстасць узнагароджання ваяроў Палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба Палка.

«За баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленую ў полі бою, нашы пабрацімы атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод: адзнакі міністра абароны — ваенны крыж, крыж доблесці і жалезны крыж, ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама — медаль Рады БНР за баявыя заслугі.

Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!

І віншуем усіх беларусаў з Днём Волі!»

В Беларуси ограничили доступ к сайтам для пользователей из-за границы

На полтора дня в Беларуси ограничили доступ к виртуальному хостингу из-за рубежа. Такое решение принял ОАЦ при Лукашенко — в центре заявили, что «зафиксировали угрозу деструктивных воздействий в киберпространстве» и обязаны «принять защитные меры».

Поэтому в период с 20 часов 24 марта до 8 утра 26 марта доступ к беларуским ресурсам из-за пределов страны ограничен, сообщил хостинг-сервис HB.by и подтвердили другие провайдеры услуг.

Для пользователей внутри страны, пообещали представители компании, все сервисы, сайты и почта будут работать в привычном режиме. А вот если ресурсы связаны с внешними платформами — например, платежными системами — они могут работать нестабильно.

Подобные меры предпринимались в конце декабря 2025 года во время заседания ВНС, а также в новогоднюю ночь, когда транслировалось обращение Светланы Тихановской к беларусам.

Судя по всему, «уполномоченный госорган» опасается кибератак или распространения информации о Дне Воли для беларусов внутри страны.

Напомним, накануне Следственный комитет также в очередной раз пригрозил уголовной ответственностью и конфискацией имущества участникам мероприятий за границей.

«Мы ўсе думаем пра Беларусь»

Суайчыннікаў павіншаваў з Днём Волі наш лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

— Дзе б мы зараз ні знаходзіліся і дзе б мы ні жылі на Беларусі, з якіх гарадоў, мястэчак і вёсак мы б ні былі — у гэты дзень мы ўсе думаем пра Беларусь, — падкрэсліў праваабаронца. — Віншую вас са святам незалежнасці, віншую з пачаткам вясны!

Я ўпэўнены, я перакананы, я вельмі спадзяюся, што ў рэшце рэшт мы ўсе агульнымі намаганнямі даб’емся незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для нашага краю.

Івонка Сурвіла: «Будучыня наша залежыць ад кожнага і кожнае з нас»

Анёлы беларускай аўтаркі да свята

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі павіншавала беларусаў з Днём волі.

Івонка Сурвіла зазначыла ў сваім звароце, што месца беларускага народу — у дэмакратычнай Еўропе. І толькі тады, «калі мы станемся незалежнымі ад так званага «старэйшага брата» — толькі тады мы зоймем пачэснае месца між цывілізаванымі народамі свету, на якое мы маем поўнае права».

— Нажаль, пасля ледзь не стагоддзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку Масквы, свет забыўся пра беларусаў, пакуль наш народ не прыпомніў яму у 2020-м годзе пра нашае існаванне, — зазначыла старшыня Рады БНР.

— Толькі дзякуючы вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы Беларусі, мы ажылі!

Калі б зноў ня ўмяшалася Масква, магчыма, мы ўжо жылі б у нашым вольным краю. І не змагаліся б сёння за вызваленне тысячаў палітычных вязняў, якія яшчэ ўсё сядзяць за кратамі ў Беларусі.

Івонка Сурвіла заклікала беларусаў памятаць, што будучыня «залежыць ад кожнага і кожнае з нас»:

— Так, як нашыя продкі ў 1918-м годзе, разам мы вызвалім наш мілы і чароўны край! Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Святлана Ціханоўская: «Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома»

З нагоды Дня Волі, 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак і нагадала: нас яднае памяць, адказнасць перад будучыняй і свядомы выбар пайсці складным шляхам да незалежнасці:

— Я ведаю, як стамляе доўгая дарога. Як хочацца, каб нарэшце стала спакойна. Каб можна было працаваць, планаваць жыццё, кахаць, расціць дзяцей без страху ў сваёй краіне. Каб не трэба было азірацца на вуліцы, баяцца груку ў дзверы, баяцца за блізкіх. Каб дом зноў быў месцам бяспекі.

Але нават калі бывае цяжка, у нас ёсць тое, што не забраць ніколі і нікому: нашая гісторыя, нашая памяць, нашая такая моцная беларуская годнасць. І ёсць мы адно ў аднаго.

Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома.

Акцыі, імпрэзы і сустрэчы адбудуцца ў розных гарадах і краінах. У Варшаве і Вільні, Беластоку і Батумі, Стакгольме і Лондане, Сіэтле і Падуі.

Калі хочаце далучыцца да імпрэзаў, паглядзіце, што запланавана ў вашым горадзе — усё сабрана на інтэрактыўнай мапе.