«Загляне сонца». «У нашай краіны цікавая і прыгожыя гісторыя, на базе якой можна пабудаваць адпаведную будучыню»

14 жніўня журналісту і блогеру Мікіту Мелказёраву магло б споўніцца 38 гадоў.

Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 20 снежня 2025 года. Ён пакінуў па сабе багатую спадчыну ў беларускай благасферы. У тым ліку і праект Загляне сонца, у рамках якога журналіст і блогер папулярна расказваў пра самыя розныя старонкі нашай гісторыі — ад сівой даўніны да нашых дзён.

Сёння гэтую працу працягвае ягоны сябар журналіст Аляксандр Івулін, а мы прыгадаем, з чаго ўсё пачалося.

Вокладка пілотнага выпуска «Загляне сонца»

Амаль тры гады таму, напрыканцы жніўня 2023-га, Мікіта Мелказёраў падзяліўся навіной у Instagram  пра новы праект. Па яго словах, натхеннем паслужылі гістарычныя выпускі жыццё-маліна з Зянонам Пазьняком і Цімафеем Акудовічам:  «Мы сабраліся з камандай і вырашылі, што маё неафітсва можна выкарыстоўваць больш і лепей».

Мікіта ўзяўся за развянчанне прапагандысцкіх наратываў лукашэнкаўцаў і Крамля.

Наратывы гэтыя праз сёняшнюю сітуацыю далёка не па крысе ідуць ў бок Расіі. А там гісторыю умеюць гвалтаваць прафесійна.

Мікіта расказаў пра тое, як будуць стварацца выпускі для новага праекта: «Фармат просты. У мяне ёсць пытанне. Дасведчаныя людзі даюць адказ. Я афармляю гэта ўсё ў тэкст і рэтранслюю ў кароткім фармаце.

То бок ніякіх прэтэнзіяў на гісторыка. Як быў неафітам і дылетантам, так і застаюся. Проста мне кайфова ад новых ведаў. І будзе прыемна, калі стане кайфова і гледачам».

А напрыканцы Мікіта сфармуляваў галоўную ідэю і задачу навага канала:

У нашай краіны цікавая і прыгожыя гісторыя, на базе якой можна пабудаваць адпаведную будучыню.

А ўжо назва другога па ліку выпуска яскрава засведчыла, што сумна дакладна не будзе: «Як Альгерд даваў прас**цца маскалям і ледзь не знішчыў Крэмль».