Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі

Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі ў 2006 годзе, а таксама дарадца Святланы Ціханоўскай і заснавальнік ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч у цяжкім стане ў рэанімацыі. Ён перанёс аперацыю на соннай артэрыі.

Аляксандр Мілінкевіч

Пра стан палітыка паведаміла ягоная жонка Іна Кулей.

— Дарагія, прашу не спыняць малітву. Аляксандр у рэанімацыі, стан вельмі цяжкі. Аперацыя стэнціравання была на соннай артэрыі, дзе 80% прасвету было закрыта тромбам. Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крываток вельмі напружаны, ціск вельмі высокі. Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся, — напісала Іна Кулей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(6)