«І змярцвела б, быць можа, краіна, каб не ўсмешка твая, Кацярына, не біблейскі – за кратамі! – твар»
Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай, якую вызвалілі пасля пяці год няволі.
– Рады за ўсіх, хто нарэшце пазбавіўся турэмных жыхаў. Шчаслівы за ўсіх, хто дачакаўся родных, – піша Уладзімір Някляеў. – І найперш за майго даўняга сябра Сяргея Ваганава – дзеда Кацярыны Андрэевай, якую з усіх сіл абдымаю.
Шчаслівай табе дарогі ва ўсім свеце, а перадусім – сустрэчы з каханым, з тваімі крэўнымі, вяртальнага шляху да вольнага роднага краю, Каценька!
КАЦЯРЫНЕ АНДРЭЕВАЙ
Гнюсь пануе над краем. Што ж мусіць
З нашым краем зрабіць гэта гнюсь?
Не пакінуць жывой Беларусі,
А змяртвіць, знежывіць Беларусь!
І змярцвела б, быць можа, краіна,
Не жывы не стрывала б цяжар,
Каб не ўсмешка твая, Кацярына,
Не біблейскі – за кратамі! – твар.
Каб не вочы, што нават у болю,
У глыбока схаваных слязах
Гэтак поўняцца вечнай любоўю,
Быццам свецяцца на абразах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное