У Варшаве развітваюцца з Мікітам Мелказёравым

Вядомы журналіст і блогер пайшоў з жыцця ў 37 год.

Мікіта Мелказёраў. Фота: Радыё Свабода

Развітанне з Мікатам Мелказёравым адбываецца ў Варшаве, яно працягнецца да 15.00 па мясцовым часе.

Родныя памерлага загадзя папярэдзілі пра забарону здымак у самім памяшканні, дзе адбываецца развітанне. На вуліцы ад пачатку цырымоніі з’явіліся чэргі.

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з Мікітам — калегі-журналісты і сябры Аляксандр Івулін, Аляксандр Чарнуха, Сяргей Падсасонны. А таксама палітыкі і актывісты, у тым ліку Павел Латушка, Максім Знак.

Фота: Reform.news
Фота: Наша Ніва

Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 20 снежня 2025-га. Яму было 37 гадоў. Ён аўтар і суаўтар праектаў «Жыццё-маліна», «Загляне сонца» і падкасту «Нешта будзе», сувядоўца праграмы «Мова нанова» на «Белсаце».