Былая настаўніца, якая з’ехала з Беларусі праз пераслед, распавяла пра ціск КДБ

Размовы Таццяны Крапіневіч з роднымі праслухоўваліся і запісваліся.

Таццяна Крапіневіч. Фота з акаўнта ў Фэйсбуку

Сёлета Таццяна ўдзельнічала ў выбарах у Каардынацыйную Раду ад фракцыі «Ваш голас» і прайшла ў яе.

Былая намесніца дырэктара гімназіі з Ляхавічаў Таццяна Крапіневіч, якая была вымушана з’ехаць з Беларусі праз пераслед, расказала, што беларускія спецслужбы спрабуюць аказаць на яе ўплыў праз сумнеўныя метады працы з ейным блізкім асяроддзем.

«Гэта відавочна не дае ніякага плёну. Я ўсё бачу і разумею. Не ўступаю ні ў якія кантакты ці перапіскі з сумнеўнымі акаўнтамі», — напісала Таццяна.

Беларуска звярнулася да тых, хто аддае гэтыя загады і хто спрабуе іх выконваць:

— Па-першае, гэта прыкмета глыбокай слабасці. Калі ў вас няма аргументаў у дыскусіі з настаўніцай, калі адзіны ваш «інструмент» — гэта падслухоўванне і спроба пасварыць мяне з блізкімі, то вы ўжо прайгралі.

Таццяна паведаміла, што дзеля бяспекі яе родных, якія знаходзяцца ў Беларусі, яна вымушаная значна абмежаваць з імі кантакты.

— Гэта цяжкае, але неабходнае рашэнне. Я не дазволю выкарыстоўваць блізкіх людзей як інструмент ціску ці шантажу.

Па-другое, я заўсёды гавару публічна тое ж самае, што і прыватна. У мяне няма падвойнага дна, таемных планаў ці «падпольнай» павесткі. Таму любы запіс маіх размоў з роднымі — гэта марна выдаткаваны час і бюджэтныя грошы.

Але выкарыстанне блізкіх людзей, ціск на іх праз шантаж або маніпуляцыі — гэта ніжэй за любое дно. Гэта тэст на чалавечнасць, які многія з вас ужо правалілі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)