Анджэй Пачобут аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён – сімвал нязломнасці і мужнасці. Ён прайшоў праз катаванні і застаўся верным сваім прынцыпам.
Пачобут – прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, якая стагоддзямі жыла на нашай зямлі і з’яўляецца неад’емнай часткай нашай культуры, гісторыі і будучыні. Мы цэнім Пачобута як у Польшчы, так і ў Беларусі, і ён як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды.