Навумчык: «2/3 расейцаў гатовыя забіваць і гінуць за фантомную ідэю імпэрскай велічы»

Палітычны аглядальнік — пра ключавое адрозьненьне расейцаў ад беларусаў.

Сяргей Навумчык

— З аднаго боку, рэйтынг Пуціна падае з хуткасьцю 1% у тыдзень (дадзеныя «ВЦИОМ»), але з другога — 66,7% падтрымкі сьведчаць, што 2/3 расейцаў за таго, хто разьвязаў і вядзе вайну, — піша Сяргей Навумчык. — 2/3 расейцаў гатовыя забіваць і гінуць за фантомную ідэю імпэрскай велічы, якую большасьць зь іх ня здольная патлумачыць хаця б адной больш-менш уцямнай фразай.

Вось у чым ключавое сьветапогляднае, мэнтальнае адрозьненьне расейцаў ад беларусаў. 

Лукашэнка гэта ведае. І разумее, што ўступленьне Беларусі ў актыўныя баявыя дзеяньні (неістотна, супраць каго — супраць Украіны, ці Літвы, ці Польшчы, ды хоць Новай Зеландыі альбо Альфы Цэнтаўры) — гарантавана паскорыць мэханізм ягонага непазьбежнага краху.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(12)