Я ўражаная глыбінёй і смеласцю гэтай выставы. Яна паказвае, што беларуская культура жыве і развіваецца, нягледзячы ні на што.
Фотафакт. Святлана Ціханоўская на Венецыянскай біенале
На адной з найстарэйшых і найбольш прэстыжных міжнародных выставаў сучаснага мастацтва ў свеце сёлета прадстаўленая і Беларусь.
Цэлы павільён Official. Unofficial. Belarus, які створаны камандай Беларускага Свабоднага Тэатра, адкрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітвязняў, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы.
Галоўная ідэя: беларуская культура існуе не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй.
Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская таксама наведала выставу і падзялілася ўражаннямі.

— Сёння беларуская культура — гэта не толькі пра мастацтва. Гэта пра супраціў і права быць пачутымі, — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.
Палітык падзякавала Свабоднаму тэатру і кожнаму ўдзельніку, якія даносіць праўду пра Беларусь да ўсяго свету.






Сярод стваральнікаў выставы:
- сузаснавальніца і мастацкая кіраўніца Беларускага Свабоднага Тэатра Наталля Каляда;
- сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага Тэатра Мікалай Халезін;
- куратарка выставы Даніэла Каляда;
- мастак Сяргей Грыневіч;
- кампазітарка Вольга Падгайская;
- мастак Уладзімір Цэслер.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное