Общество

Кірыл Іваноў

Як лукашэнкаўскія суды ваююць з мёртвымі. Гэтым разам — з Алесем Пушкіным

Старонку ў сацсетках памерлага ў турме мастака прызналі «экстрэмісцкай».

Суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці рашэннем ад 4 мая 2026-га прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» змест старонкі ў Facebook мастака Алеся Пушкіна.

Выглядае, суддзям з Глуска падалося мала таго, што Алеся Пушкіна арыштавалі паводле даноса за дэманстрацыю карціны, якая да падзей 2020-га не выклікала пытанняў ва ўладаў.

Тая карціна ў свой час нават прайшла дзяржаўную экспертызу для правоза праз мяжу, што яшчэ раз падкрэслівае відавочны факт палітычнай расправы над мастаком.

І не проста арыштавалі, але і асудзілі на пяць доўгіх гадоў калоніі строгага рэжыму. Якія Алесь не перажыў, трапіўшы ў гродзенскую турму, дзе і загінуў фактычна з-за дзеянняў турэмных медыкаў, якія не аказалі яму належную і своечасовую дапамогу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)